Усміхнуўся месяц ясны

Усміхнуўся месяц ясны

Аляксандр Капусцін

Описание

В рассказе "Усміхнуўся месяц ясны" Аляксандра Капусціна показана забавнейшая история о семейных отношениях, где смех и взаимопонимание играют важную роль. Главный герой, отец семейства, переживает смешную ситуацию, связанную с выступлением своего сына. Рассказ полон юмора, иронии и жизненных наблюдений. История о том, как важно уметь смеяться над собой и своими ошибками.

ВУСЫ

Іван Сяргеевіч аж заходзіўся ад рогату. Насмяяўшыся да колікаў пад грудзямі, да слёз, крануў жонку за руку.

— Здорава, ой як здорава сцебанулііспажыўсаюз, ма-лай-цы!

Вакол таксама смяяліся. На сцэне паявіўся канферансье. Яму давялося чакаць, пакуль схлынула бурлівая хваля смеху.

— Ну і Мікола,, ну і сынок! Мы з табою гадавалі і не заўважалі за ім такіх здольнасцей, — сказаў Іван Сяргеевіч жонцы, крыху супакоіўшыся. Па-заліхвацку крутнуў у пальцах кончык свайго пышнага, доўгага, акурат як у запарожскага казака, вуса.

— Прапануем вашай увазе песню. Якую — гэта вы пачуеце, а хто будзе выконваць — пабачыце, — абвясціў канферансье.

3-за куліс павольна выйшаў высокі чалавек. Іван Сяргеевіч здрыгануўся, усім корпусам падаўся наперад, углядаючыся шырока расплюшчанымі вачамі. Крутнуў галавой, быццам вытрасаючы з яе нейкую намарач. Не, усё па-ранейшаму бачылася ясна. Той жа самы з гарбінкаю нос, чорныя з сівою пасмаю наперадзе валасы, пакручастыя вусы... І нават паходка — хісткая, з боку на бок, як качыная...

Паглядзіце, выліты Іван Сяргеевіч, начальнік дарожнага рамонтна-будаўнічага ўчастка, — пайшло пошугам па радах. Вакол захіхікалі.

А калі загучаў моцны басавіты голас, Івану Сяргеевічу на момант аж дыханне заняло.

Эх, дарогі, пыл ды туман,

Дзе масты стаялі, там парос бур’ян…

— Мікола, шэльма, — прахрыпеў Іван Сяргеевіч. Крэсла пад ім прарэзліва віскнула.

Вас, дарогі, размыла вадой,

А канавы збоку занясло зямлёй…

— разносілася па зале.

«Ну, паэт, ну, кампазітар, пачакай, дома ты ў мяне не так заспяваеш!»

А Мікола спяваў… I раптам зала грымнула рогатам. Калі б у тую мінуту снарад разарваўся перад носам у Івана Сяргеевіча, гэта не ўразіла б яго так, як высокі пранізліны рогат побач. Жонка яго таксама смяялася. «У хаўрусе, згаварыліся». Думка гэтая разанула як вострым лязом. Ён зірнуў лютымі вачамі. Думаў, што спапяліць жонку поглядам, яна замрэ. А тая яшчэ гучней зайшлася.

Дадому яны ішлі адзін за адным: ён уперадзе, яна след у след. I ўсё тараторыла:

— Папомні маё слова, Іван, другі раз я сама з сынам выступаць буду, калі яшчэ пачую, што цябе за дарогі лаюць. Пракляне цябе шафярня. Чуў, якія рэплікі адпускаюць? Вушы твае не звялі яшчэ ад тых душэўных слоў?

— Ад тваіх вунь вянуць ужо, — агрызнуўся Іван Сяргеевіч.— Артыстка з пагарэлага тэатра. Ды я вас абаіх — у рог бараноў!.. Я за вас вазьмуся!

Усю ноч Іван Сяргеевіч варочаўся ў ложку, не мог заснуць. Заплюшчыў вочы перад самым досвіткам. Але як толькі першыя промні зірнулі ў акно, ён адразу прахапіўся. За расчыненымі дзвярамі ў другім пакоі ціха, салодка пасапваў у сне сын. «Во так… Яму што, абняславіў бацьку перад народам, паэт-кампазітар, і спакойна дрыхне, — горка падумаў Іван Сяргеевіч. — Во якія дзеці пайшлі цянерашнім часам! Ці гэта іх там у інстытутах вучаць такому?.. А яна, артыстка тая, што робіць?» Прыслухаўся — жонка бразгала посудам на кухні.

Пайшоў на кухню. Перад тым, як плёхнуць на твар халоднай вады, ён, нагнуўшыся над ракавінай, едка кінуў з-пад локця:

— Я думаў, што ты, артыстка, рэпеціруеш ужо, а ты такой празаічнай справай займаешся! — Зафыркаў у далоні, не слухаючы, што жонка адкажа яму.

Таропка памыўся, паснедаў, выходзячы, сказаў:

— Паехаў на Сталбунку, там новы мост будуем. А вы можаце песенькі развучваць. Чым жа вам яшчэ займацца?

Дзвярамі ляпнуць не паспеў, услед пачуў:

— Дык спачатку што, за масты і за дарогі, а не за нас?

Увечары вярнуўся ён дадому загарэлы і ўзбуджаны.

— Во развярнуліся на Сталбунцы, — загрымеў сакавітым басам,— во шумела-гуло там сёння! Мост закончылі.

Мікола, які сядзеў за сталом, адарваўшыся ад кніжкі, раптам выпрастаўся ўвесь, вырачыў вочы:

— Мама, зірні на бацьку!

Жонка ці не мінуту наўмысна не глядзела на мужа, потым павольна падняла галаву.

— Вой… — яна аж падскочыла на канапе, упусціла на калені сваё вязанне. Пляснула далонямі: — Іванка, дзе ж твае вусы! Такая краса была!..

Вусамі яго — Іван Сяргеевіч ведаў — яна сапраўды захаплялася. Ён малайцавата выпнуў грудзі, паглядзеў на жонку, перавёў вочы на сына:

— Ну, дык што?.. Як ты цяпер, паэт-кампазітар, бацьку будзеш капіраваць?

АБУРЫЎСЯ

Мне было млосна: вядома — хворы. У паліклініцы я чакаў сваёй чаргі на прыём да тэрапеўта. Сядзеў, чытаў. Раптам побач, цяжка сапучы, нехта грузна шлёпнуўся на крэсла.

— Значыць, я апошняя? — пачуўся маладжавы жаночы голас.

— Ну што ж, хоць тут во ціха пасядзім, адпачнем. А то носяцца людзі нямаведама чаго ў гэтым тлумным свеце, як ашалелыя, — во і сэрцы пападрывалі.

На гэтыя словы ніхто не азваўся. 3 мінуту было ціха. Мая суседка, схіліўшы набок галаву са стажком-шыньенам, любавалася фотаздымкам прыгожага маладога хлопца ў часопісе, які я чытаў. Навалілася на мяне плячом і быццам скамянела. Я хацеў асцярожна зрабшь ёй заувагу, каб адсунулася, ды перадумаў: патрываю, абы не бубніла пад вухам.

Похожие книги

Черный Маг Императора 10

Александр Герда

Максим Темников, 14-летний ученик магической школы, обладает Темным даром. В этой книге его ждут новые приключения, связанные с магией, подземельями и загадками. Он попадает в захватывающие ситуации, сталкивается с опасностями и раскрывает тайны. Юмористический и динамичный сюжет, идеально подходящий для любителей приключений и подростковой фантастики. Вместе с Максимом читатели переживут множество захватывающих моментов и столкновений с магическими существами.

Черный Маг Императора 11

Александр Герда

Максим Темников, 14-летний ученик магической школы, обладает Темным даром. После очередного приключения, связанного с Кольцом Кровавой Звезды, он сталкивается с новыми опасностями и загадками. Вместе с друзьями он пытается разобраться в сложных ситуациях, связанных с магией и врагами. Юмор, приключения и захватывающие повороты сюжета – всё это в новой части "Черный Маг Императора".

Я все еще князь. Книга XXI

Сириус Дрейк

Двадцать первая книга цикла "Я все еще князь" обещает новые взрывы, интриги и крутые штуки! Встречайте новые приключения главного героя, который может пощупать Лору! Это история о смелых поступках, неожиданных встречах и, конечно же, юморе. Главный герой, Емеля, и его спутница Алиса переживают новые моменты в своих отношениях, на фоне событий в поместье Рода Кузнецовых. История полна динамики и искрометного юмора, ожидаются новые повороты сюжета и захватывающие моменты. В книге присутствует элемент попаданца, что добавляет оригинальности и интриги.

Черный Маг Императора 12

Александр Герда

Максим Темников, 14-летний подросток с даром некроманта, учится в магической школе. Постоянные приключения и встречи с интересными персонажами делают его жизнь яркой и насыщенной. В новом приключении он сталкивается с новыми задачами и сложностями, которые потребуют от него смекалки и решительности. Книга полна юмора и динамичных событий, идеально подходящих для подростков, которые любят приключения и попаданцы. Максим, как и другие герои, сталкиваются с проблемами, требующими нестандартных решений, что делает сюжет увлекательным и захватывающим.