Сэрца на далонi (на белорусском языке)

Сэрца на далонi (на белорусском языке)

Иван Шамякин

Описание

В повести Ивана Шамякина "Сэрца на далоні" рассказывается о жизни семьи в усадьбе. Центральными персонажами являются доктар Яраш, его сын Виктор и другие члены семьи. Повествование сосредоточено на повседневных событиях, взаимоотношениях между членами семьи, и их взаимосвязи с окружающим миром. Автор детально описывает атмосферу усадьбы, взаимоотношения между персонажами, и их переживания. Проза отличается реалистичностью и глубоким проникновением в характеры героев. Сюжет повествует о взаимоотношениях, переживаниях и повседневных событиях семьи. В центре внимания – взаимоотношения между членами семьи, и их переживания. Повествование отличается реалистичностью и глубоким проникновением в характеры героев.

<p>Шамякин Иван</p><p>Сэрца на далонi (на белорусском языке)</p>

Iван Шамякiн

Сэрца на далонi

Раман

1

Доктар Яраш стаяў на даху веранды i свiстаў, залажыўшы пальцы ў рот. Свiстаў так, што здавалася, з дубоў пасыплецца лiсце. У блакiтнай безданi неба ўзнiмалася чарада чаграшоў. Галубы кружылi над дачай. У "мiкалаеўскiх чырвоных" гарэлi крылы. Раптам чараду быццам знесла ветрам: мiг - i яна апынулася далёка над борам. I доктар ледзь не паляцеў следам за ёю. Ступiў на самы край даху. Пад яго цяжкiм целам натужлiва рыпнулi слупы веранды, забрынчалi шыбы. Ён хваляваўся, як хлапчук. Сонца, што ўзнялося над борам, бiла праменнямi ў твар, сляпiла. Яраш засланяўся ад яго не далоняй, а неяк па-дзiцячы, локцем. З другога канца веранды стаяў яго сын Вiктар, ростам траха не з бацьку, але худы, танклявы, даўганогi. Ён сачыў за галубамi ў палявы бiнокль.

Ля калодзежа сядзелi на лаўцы жанчыны. Iх цiкавiлi не галубы, а галубятнiкi.

- Смешна. Як дзiця. Цэлы дзень можа ганяць галубоў, - быццам з дакорам, але ў той жа час з замiлаваннем да мужа сказала Галiна Адамаўна.

- А я люблю людзей, якiя могуць вось так захапляцца, - адказала Валянцiна Андрэеўна, не зводзячы вачэй з Яраша.

- О, я прыраўную, Валя!

Сказала жартам i сама ж адчула, як трывожна ёкнула сэрца. Зачырванелася.

Валянцiна Андрэеўна ўбачыла гэтую чырвань на яе шчоках i адвярнулася ад веранды: яна добра ведала сваю сяброўку, яе хваравiтую падазронасць.

- Было б да каго, Галя. Я ўжо старая баба. Бачыш, расплылася як. Гэта мне трэба раўнаваць. Мой Кiрыла штодзень ставiць цябе ў прыклад. Глядзi, кажа, як Галiна ўмее сачыць за сабою, стройная, як у дваццаць год.

- Тоўстыя заўжды зайздросцяць тонкiм, - засмяялася Галiна Адамаўна, задаволеная, што яе хваляць.

З другой палавiны дома выйшла дачка Шыковiчаў Iра, апранутая па-святочнаму - у яркую раскляшоную спаднiцу, у белую кофтачку, белыя басаножкi. Гэтае лёгкае адзенне пасавала i да яе стройнай постацi, i да вясёлай летняй ранiцы.

Iра паправiла акуляры i таксама пачала ўглядацца ў неба. Галубiнай чарады яна не ўбачыла сваiмi блiзарукiмi вачамi i, зняважлiва зморшчыўшы нос, сказала:

- Яны даўно ўжо ў горадзе, вашы галубы.

- Не каркай! - кiнуў з даху Вiктар.

Гэта быў першы гон прывезеных з горада на дачу галубоў, i бацька з сынам моцна перажывалi - цi вернуцца яны?

Але як нi быў заняты Антон Кузьмiч галубамi, ён не пакiнуў без увагi сынавы словы.

- Э-э, браце мой! Ты як размаўляеш з дзяўчынай? Яна ж на пяць год старэйшая за цябе. А ты ёй - "не каркай!". Жах!

Валянцiна Андрэеўна заступiлася за хлопца:

- Не вялiкая панi. Як яна, так i да яе. Мы тут усе на "ты". Адна сям'я.

Дзяўчына з iранiчнай усмешкай зiрнула на мацi i пайшла па сцежцы да раўчака, што працякаў метраў за сорак ад дачы. Здалёк паклiкала:

- Наташка! Хадзем на луг!

Дванаццацiгадовая дачка Ярашаў сядзела на падаконнiку, звесiўшы ногi на двор, i чытала, абыякавая да галубоў, да якiх учора яшчэ выяўляла iнтарэс i, магчыма, зацiкавiцца заўтра. Але сёння ёй было не да галубоў. Усю ранiцу чытала яна "Прыгоды Гекльберы Фiна" i ўвесь час рагатала, стукаючы ад захаплення пяткамi па сцяне. Запрашэння Iрынага яна не пачула.

Галiна Адамаўна сказала:

- Наташа, цябе клiчуць.

Дзяўчынка не адгукнулася.

- Наташка!

- Га!

- Схадзiце з Iрай на луг i нарвiце шчаўя.

- О божа! - цяжка ўздыхнула малая. - Што за жыццё на гэтай дачы! Старонкi не дадуць прачытаць чалавеку.

Жанчыны засмяялiся.

- Наталка! - гукнуў Яраш. - Не бурчы, свякруха. Кацiся абаранкам на луг. Цябе галубы баяцца.

- Жыцця няма ад вашых галубоў. - Наташа перакiнула ногi цераз падаконнiк i знiкла ў пакоi, Вiктар паведамiў мiж тым:

- Ляцяць!

- Дзе?! Дзе? - затупаў па даху Яраш, ажно задрыжаў увесь дом, выхапiў у сына бiнокль, радасна загудзеў: - Ага, ляцяць! Вяртаюцца. А што я вам казаў? Малаверы! - папракаў ён немаведама каго, бо нiхто нiчога не казаў, калi не лiчыць кароткай Iрынай заўвагi.

Чарада галубоў пранеслася над соснамi, нiзка абляцела вакол дома, памкнулася на вышкi, дзе была галубятня, i, спуджаная Ярашавым свiстам, зноў узвiлася ўгару.

Галiна Адамаўна, па-дзявочы стройная, млява пацягнулася, закiнуўшы голыя рукi за галаву.

- А хораша тут. Я даўно так не адпачывала.

- Хораша, калi гасцей няма. Кожны дзень госцi. Абрыдла. Кiрыла бясконца каго-небудзь запрашае. Яму сумна без гасцей. А мне гатуй ды талеркi мый цэлы дзень. Антон! - гукнула Валянцiна Андрэеўна Яраша. - Рыбу лавiць пойдзем?

Похожие книги

Дом учителя

Наталья Владимировна Нестерова, Георгий Сергеевич Берёзко

В мирной жизни сестер Синельниковых, хозяйка Дома учителя на окраине городка, наступает война. Осенью 1941 года, когда враг рвется к Москве, городок становится ареной жестоких боев. Роман раскрывает темы героизма, патриотизма и братства народов в борьбе за будущее. Он посвящен солдатам, командирам, учителям, школьникам и партизанам, объединенным общим стремлением защитить Родину. В книге также поднимается тема международной солидарности в борьбе за мир.

Тихий Дон

Михаил Александрович Шолохов

Роман "Тихий Дон" Михаила Шолохова – это захватывающее повествование о жизни донского казачества в эпоху революции и гражданской войны. Произведение, пропитанное духом времени, детально описывает сложные судьбы героев, в том числе Григория Мелехова, и раскрывает трагическую красоту жизни на Дону. Язык романа, насыщенный образами природы и живой речью людей, создает неповторимую атмосферу, погружая читателя в атмосферу эпохи. Шолохов мастерски изображает внутренний мир героев, их стремление к правде и любви, а также их драматические конфликты. Роман "Тихий Дон" – это не только историческое произведение, но и глубокий психологический портрет эпохи, оставшийся явлением русской литературы.

Угрюм-река

Вячеслав Яковлевич Шишков

«Угрюм-река» – это исторический роман, повествующий о жизни дореволюционной Сибири и судьбе Прохора Громова, энергичного и талантливого сибирского предпринимателя. Роман раскрывает сложные моральные дилеммы, стоящие перед Громовым: выбор между честью, любовью, долгом и стремлением к признанию, богатству и золоту. В основе романа – интересная история трех поколений русских купцов. Произведение Вячеслава Яковлевича Шишкова – это не просто описание быта, но и глубокий анализ человеческих характеров и социальных конфликтов.

Ангел Варенька

Леонид Евгеньевич Бежин

Леонид Бежин, автор "Метро "Тургеневская" и "Гуманитарный бум", в новой книге продолжает исследовать темы подлинной и мнимой интеллигентности, истинной и мнимой духовности. "Ангел Варенька" – это повесть о жизни двух поколений и их взаимоотношениях, с теплотой и тревогой описывающая Москву, город, которому герои преданы. Бежин мастерски передает атмосферу времени, затрагивая актуальные вопросы человеческих взаимоотношений и духовных поисков.