![Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]](https://i.pistoletov.link/eboox-media/covers/d78a74c18c2615add8d5725e2955509c.jpg)
Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]
Описание
В каждом из нас заложен потенциал, который требует развития и укрепления. В том числе, это касается и чувств. "Жар кахання" – это попытка автора Генриха Далидовича через художественное слово разобраться в том, что волнует наше сердце, возвысить душу доброго человека, сделать его и ее близкими и дорогими друг другу. Книга основана на тонких наблюдениях за женскими характерами и эмоциями, раскрывая сложные грани человеческих отношений. Автор исследует глубину чувств, используя богатый литературный опыт и обращаясь к классическим произведениям.
Апавяданні пра жанчын
Падрыхтаванае на падставе: Генрых Далідовіч, Жар кахання: Апавяданні пра жанчын. — Мн.: Маст, літ., 1996. — 350 с.
ISBN 985-02-0003-0
Copyright © 2013 by Kamunikat.org
Маладыя мае гады прыпалі на сярэдзіну трыццатых. Сказаць шчыра, я добра не ведаю, што гэта такое — юнацтва. Калі табе няма дзесяці? Альбо калі пятнаццаць? Васемнаццаць? Ці трыццаць? У сярэдзіне трыццатых гадоў мне перавальвала за дваццаць, быў я па-сялянску рослы i дужы, вучыўся на педагагічным факультэце універсітэта i ў адзін дзень ранняй i халоднай вясны...
Цяпер, калі мінулася столькі лет i зім, не магу пэўна сказаць, дзе першы раз убачыў яе. Можа, у бібліятэцы, можа, у студэнцкай залі ці ва універсітэцкім дворыку — хутчэй за ўсё мімаходзь бачыліся ўсюды. Але добра помню, як пачалося наша знаёмства: у той дзень мы, выпадковая кампанія, гуртам пашыбавалі на новы i вельмі папулярны фільм «Цырк». Калі пасля сеанса пакідалі кінатэатр, дык выйшла, што мне выпала ісці ў адну дарогу, як кажу, з крыху знаёмай высакаватай i танклявай дзяўчынай у новых чорных боціках, у шыкоўным чорным вясеннім паліто, пад чырвоным заліхвацкім берэцікам i такога ж колеру некалькі разоў абгорнутым вакол шыі i завязаным на грудзіне шалікам. Ёй, гараджанцы, трэба было ісці на цяперашнюю вуліцу Карла Маркса, а мне — далей, за рэчку, як цяпер жартуюць, за «андатравы пасёлак», дзе я займаў пакойчык у далёкага сваяка.
Трэба было штосьці гаварыць з маладою падарожніцай, i я, шмат не мудрагелячы, пачаў з таго, што прыйшло б на язык, бадай, кожнаму:
— Вам спадабаўся фільм?
— Очень, — адказала яна па-руску i вельмі ж хораша, меладычна. — Смотрю его уже третий раз.
Я ўсміхнуўся i ca здзіўленнем зірнуў на яе.
— Я еще несколько раз пойду смотреть эту картину. Ради Орловой, — патлумачыла дзяўчына. — Орлова — моя любимая актриса. После «Веселых ребят». Она — прелесть. Согласны?
Па яе роўнай постаці, лёгкай, крыху балетнай хадзе, па адмысловым захапленні i культурнай манеры я зразумеў: гэтая прыхільніца актрысы Арловай — дачка мінскіх інтэлігентаў, а то i высокапасадных службоўцаў. Ад яе проста выпраменьвалася паважнасць. На той час я не быў ужо вясковы лапаць (да слова, ішоў тады не ў змазаных дзёгцем ботах i прапахлым авечым потам кажушку, a быў у наваксаваных чаравіках, у паношаным, але ладным яшчэ палітоне гарадскога крою i нават пад капелюшом: я ж быў не проста студэнт-старшакурснік, а паэт, аўтар некалькіх нізак вершаў у самім «Полымі рэвалюцыі», выступаў на літаратурных вечарах, меў падзячныя воплескі i здароўкаўся за руку з многімі тагачаснымі слыннымі пісьменнікамі, нават разы два трапляў у госці да самога Купалы!), але ўсё ж вясковец ёсць вясковец. Я крыху сумеўся перад такой інтэлігентнай гараджанкай.
— Дык падабаецца вам Арлова? — даволі добра па-беларуску ўжо запытала незнаёмка, пераходзячы на тую мову, на якой найбольш гаварылі ў сталіцы.
— Падабаецца, — адказаў я i, канечне ж, не столькі таму, што вельмі захапляўся маладой кіназоркай, якая ўслаўляла нібы ўсіх савецкіх простых жанчын, колькі таму, каб патрапіць густу маёй нечаканай паненкі.
— Яна — агромністы талент, вялікая актрыса.
— Вы, мусіць, таксама марыце быць актрысай?
— Марыла, — уздыхнула яна. — Наступала ва ВПК, але не вытрымала іспыты. Буду выкладчыцай рускай мовы i літаратуры.
— Ці не лічыце вы настаўніцкую працу зусім нецікавай?
— Яна цікавая, але... Я марыла стаць актрысай кіно.
Похожие книги

Лисья нора
«Лисья нора» – захватывающий роман из трилогии «Все ради игры» Норы Сакавич. Команда «Лисов», игроков в экси, сталкивается с нелегким выбором: подняться по турнирной лестнице или остаться на дне. Нил Джостен, главный герой, прячет от всех свое темное прошлое, но в команде каждый хранит свои секреты, и борьба за победу становится борьбой не только с соперниками, но и с самими собой. Читатели во всем мире были очарованы этой трилогией, которая рассказывает о преодолении трудностей и поиске себя в мире спорта и тайных страстей.

Инструктор
Макар, опытный инструктор по самообороне, и Эля, девушка, мечтающая о свободе, встречаются в неожиданной обстановке. Случайная встреча приводит к сложному и страстному роману. История полна напряженных моментов, но и надежды на счастливый конец. Книга содержит элементы остросюжетного романа, психологической драмы и эротических сцен. Главные герои переживают сложные отношения, но в итоге находят путь к счастью. Несмотря на некоторую откровенность и нецензурную лексику, книга не перегружена чрезмерной жестокостью, а акцент сделан на психологических аспектах.

Лавр
Евгений Водолазкин, известный филолог и автор "Соловьева и Ларионова", в новом романе "Лавр" погружает читателя в средневековую Русь. Герой, средневековый врач с даром исцеления, сталкивается с неразрешимым конфликтом: как спасти душу человека, если не можешь уберечь его земной оболочки? Роман исследует темы жертвы, любви и веры в контексте средневековой России. Врачебное искусство, вера и человеческие отношения сплетаются в увлекательном повествовании, где каждый персонаж и каждое событие обретают глубокий смысл. Книга погружает в атмосферу средневековья, раскрывая внутренний мир героя и его непростую судьбу.

Академия Князева
В романе "Академия Князева" Евгения Городецкого читатель погружается в атмосферу сибирской тайги, где развертывается история геологопоисковой партии. Главный герой, Князев, сталкивается с трудностями организации экспедиции, ожиданием теплохода, а также с непредсказуемостью природы и людей. Роман живописует быт и нравы жителей Туранска, показывая их повседневные заботы и надежды. Автор мастерски передает красоту и суровость сибирской природы, создавая атмосферу напряжения и ожидания. Книга пропитана реалистичностью и детально раскрывает характеры героев, их взаимоотношения и стремления.
