Прарок для Айчыны

Прарок для Айчыны

Алесь Петрашкевіч

Описание

Историческая драма "Прарок для Айчыны" посвящена великому белорусскому первопечатнику, просветителю и гуманисту Франциску Скорине. Произведение построено вокруг гипотезы о его участии в издании Статута Великого княжества Литовского. Действие разворачивается в тюрьме г. Познань, где Скорина размышляет о встречах с королем Сигизмундом Старым, канцлером Геттольдом и прусским герцогом Альбрехтом. Автор мастерски передает исторический контекст и внутренний мир героя, погружая читателя в атмосферу эпохи. Работа вдохновлена стремлением к сохранению и популяризации истории Беларуси.

Алесь Петрашкевіч

Прарок для Айчыны
Гістарычная драма
Дзейныя асобы

Скарына Францыск.

Максім Грэк.

Жыгімонт I Стары — кароль Польшчы і вялікі князь Вялікага княства Літоўскага.

Бона Сфорца — каралева.

Гаштольд — канцлер.

Ян — епіскап віленскі.

Альбрэхт — герцаг прускі.

Вартаўнік.

Чалавек у чорным.

Маргарыта — жонка Скарыны.

Раман — пляменнік Скарыны.

Iван — брат Скарыны.

Бабіч Якуб — найстаршы бурмістр Вільні.

Астрожскі Канстанцін — гетман Вялікага княства Літоўскага.

Гусоўскі Мікола — паэт.

Лонгій Мацей — павераны Скарыны.

Скаргардыян Валянцін — бурмістр Познані.

Войт.

Лаўнікі і радцы.

Дзея першая

I

Познань. У цеснай вязніцы на драўлянай лаве, прыкаванай да сцяны, сядзіць Скарына. Замест вопраткі на небараку лахманы. Ён паднімае галаву, прыслухоўваецца. Здалёк чуецца сумная-сумная песня.

Як было ў мамкі да тры донькі,Да пайшлі ж яны ў бор па ягадкі.Адна донька ўтапілася,Другую доньку звяры з’елі.Другую доньку звяры з’елі,Трэцюю доньку татары ўкралі…

Скарына сціскае галаву рукамі. Лязгаюць запоры. Адкрываюцца дзверы. Уваходзіць Вартаўнік. Ён прыносіць ваду і хлеб і моўчкі падае вязню. Той бярэ прынесенае, з удзячнасцю схіляе галаву. Есць няспешна, з павагаю да вады і хлеба. Вартаўнік назірае за ім.

Вартаўнік. Чы пан зна цэнэ хлеба?

Скарына. Так, пан ведае цану хлебу…

Вартаўнік (пасля паўзы). Валацуга?..

Скарына. Валацуга… ды яшчэ які…

Вартаўнік. Далёканька ж цябе занесла, нябога…

Скарына. Мяне яшчэ не так заносіла…

Вартаўнік. Выходзіць, пабачыў свету?

Скарына. Пабачыў, хоць і не так многа, як бы хацелася…

Вартаўнік. I дзе ж цябе яшчэ нялёгкая насіла?

Скарына. Калі мне было гадоў 14, занесла ў Кракаў да палякаў, а як споўнілася 17, падаўся я ў Капенгаген да датчан, пасля 22-х апынуўся сярод італьянцаў у Падуі, адтуль накіраваўся ў Прагу да чэхаў, у 27 вярнуўся дамоў, потым занесла мяне ў Вітэнберг да немцаў, у Кёнігсберг да прусакоў, а зараз, як бачыце, у Познань зноў да палякаў. Між іншым, Маскву таксама не абмінуў…

Вартаўнік (з зайздрасцю і недаверам). Палётаў, голуб!..

Скарына. Палётаў бы яшчэ, ды крылы звязаны…

Вартаўнік (нечакана). I ўсюды краў?..

Скарына (здзіўлена). Чаму краў?..

Вартаўнік. Каб папрасіць, трэба ж ведаць па-нямецку, і па-дацку, і па-чэшску! А італьянцы?!.

Скарына. Я яшчэ магу прасіць па-руску, па-грэчаску, па-яўрэйску і на… латыні…

Вартаўнік (з недаверам). Трапляліся мне прахвосты, а такіх, як ты, яшчэ не было!

Скарына. I не будзе!.. А мо ў наступным стагоддзі і народзяцца…

Вартаўнік. Але ж ты нарадзіўся?..

Скарына. Я апярэдзіў час… Гадоў гэтак на сто — паўтараста.

Вартаўнік. Прахвост няшчасны!..

Скарына (без крыўды і нават з усмешкай). Памыляешся, шаноўны. Перад табой чэсны і… даволі шчаслівы чалавек…

Вартаўнік. Блазнаваты ты, а не шчаслівы. I ўпякуць цябе паны суддзі за валацужніцтва туды, дзе ты яшчэ не быў…

Скарына. Мяне не за валацужніцтва, мяне за даўгі ўпякуць.

Вартаўнік. I многа ты напазычаў?

Скарына. Кажуць, нібыта 206 коп грошаў.

Вартаўнік (аж прысеў). Колькі?!.

Скарына. 206 коп.

Вартаўнік. Дык гэта ж статак коней. Такіх грошай у Лазара з Мойшам не будзе!

Скарына. Будзе!.. Калі з мяне суд спагоніць, то ў Лазара і Мойшы будзе больш якраз на 206 коп.

Вартаўнік (з іроніяй). А ты часам не Радзівіл будзеш? Ці мо сам Сапега?..

Скарына. Бяры вышэй!

Вартаўнік. Дык жа некуды браць… вышэй.

Скарына. Сапраўды, вышэй некуды…

Вартаўнік. Ілгаць, братка, таксама трэба ўмець…

Скарына. Бадай што, трэба…

Вартаўнік. Тут і сумнявацца няма чаго, бо затаўкуць… Хочаш анекдот?.. Не бойся, не пра караля з каралеваю…

Скарына. Калі не пра караля, то хіба што…

Похожие книги

Саломея

Анна Витальевна Малышева, Александр Фомич Вельтман

В романе "Саломея" рассказывается о судьбе героини, которая, столкнувшись с нежелательным браком, решает найти своего избранника самостоятельно. Однако, ее выбор приводит к сложностям и разочарованиям. Главный герой, очарованный красотой Саломеи, вскоре теряет все свои деньги и оказывается в затруднительном положении. Несмотря на трагические события, любовь и стремление к счастью остаются движущей силой героев. Роман наполнен интригами и драматическими поворотами судьбы, но в конечном итоге, любовь помогает героям преодолеть трудности и обрести покой.

Инь и Ян

Борис Акунин, Радж Ларго

В 1882 году в подмосковной усадьбе покойного Сигизмунда Борецкого разворачивается драматическая история любви и научных поисков. Недоучившийся студент Ян Борецкий, одержимый идеей создания противостолбнячного антитоксина, сталкивается с препятствиями и трудностями на пути к своему великому открытию. Его любовь к кузине Инге Борецкой, и стремление к научному прогрессу, переплетаются в сложной и захватывающей истории. Роман Бориса Акунина и Раджа Ларго погружает читателя в атмосферу 19 века, где переплетаются интриги, научные эксперименты и семейные конфликты, раскрывая сложные характеры героев и их стремление к счастью.

Бешеные псы

Джеймс Грейди, Квентин Тарантино

Пятеро пациентов сверхсекретной психиатрической клиники, бывшие шпионы и разведчики, совершают побег, чтобы доказать свою невиновность в убийстве. Роман, наполненный напряженным сюжетом и интригой, от автора "Шести дней Кондора". В основе истории – запутанные события, напряжение и борьба за правду в мире спецслужб. В романе присутствуют яркие персонажи, острые диалоги и погружение в атмосферу напряженного детективного расследования.

Ревизор

Николай Васильевич Гоголь, Олег Александрович Шелонин

В мире, населенном эльфами, оборотнями и другими фантастическими существами, эльф-ревизор оказывается втянутым в сложные политические интриги. Его родня пытается устранить его, а он должен спасти мир от надвигающейся опасности. Смесь фантастики, юмора и драмы. Главный герой, тринадцатый наследник Ирван Первый, сталкивается с трудностями, связанными с его ролью ревизора и сложными семейными отношениями. Он вынужден объединить команду для спасения мира. Сюжет полон неожиданных поворотов и острых конфликтов.