Папараць-кветка

Папараць-кветка

Іван Козел

Описание

Эта пьеса посвящена теме борьбы рабочих Западной Белоруссии за национальное и социальное освобождение. В историю этого трагического произведения вплетен сюжет о любви парня Лявона и дочери богатого хозяина Янины. Юноша отвечает ей взаимностью. Но отец видит своим зятем польского поселенца. Пьеса отличается правдивостью характеров и обстоятельств, живой и сочной речью персонажей. Действие происходит в одной из деревень Западной Белоруссии накануне освобождения. В центре сюжета - противостояние традиций и новых идей, любви и социального неравенства. Пьеса погружает читателя в атмосферу исторического периода, раскрывая сложные характеры и драматические события.

Іван Козел

ПАПАРАЦЬ-КВЕТКА
Драма ў трох актах, пяці карцінах, з пралогам
Дзейныя асобы

Лабыш Антось — кулак.

Анатоль,

Яніна — дарослыя дзеці Лабыша.

Надзея — траюрадная сястра Анатоля і Яніны.

Ганецкі — белапольскі асаднік.

Лявон — парабак Лабыша.

Міхась — Лявонаў сябар, батрак.

Люба — вясковая дзяўчына, батрачка, Надзіна сяброўка.

Дзед Струкач — вясковы бядняк.

Янук,

Базыль — сяляне.

Марыля,

Альжбета — сялянкі.

Адась,

Максім — дарослыя дзеці Альжбеты.

Жабрак.

Ляснічыха.

Камендант паліцыі, тры паліцэйскія, хлопцы, дзяўчаты, жанчыны, шаферы і шаферкі на вяселлі, госці, музыканты.

Дзея адбываецца ў адной з вёсак Заходняй Беларусі напярэдадні вызвалення.

Пралог

На авансцэну выходзіць стары дзед, былы жабрак.

Дзед. Здаровы, дзеткі мілыя і ўнучкі мае, дай божа вам усім пажыць на свеце столькі гадкоў, колькі мне давялося, а то яшчэ і болей. А пажыў я, дзякаваць богу, нямала. Колькі мне гадоў зараз, дык я добра і не ведаю, ну, думаю, што больш чым сто, бо радзіўся я, казалі, як Крымская вайна пачалася, а гэта было вельмі даўно. Радзіўся я каля Гродна — так, мусіць, было богу ўгодна, — і свой край, Беларусь Заходнюю, я ведаю, можна сказаць, як сваіх пяць пальцаў. Я прайшоў яго ўздоўж і ўпоперак з торбай за плячыма не адзін раз — я быў жабрак, і ад торбы мяне толькі Савецкая ўлада вызваліла — і бачыў шмат добрага і дрэннага, больш дрэннага, вядома. Я начаваў часта ў гушчы Белавежскай пушчы, піў ваду з цудоўнага возера Нарач, купаўся ў магутным Нёмане, бачыў шмат усялякіх людзей. Пра нашых людзей і пра іх жыццё-быццё я і хачу расказаць вам зараз. Было гэта не так даўно, дваццаць год таму назад, а здаецца ўсё гэта нейкай незвычайнай казкай. А было ж так на самай справе, мілыя.

АКТ ПЕРШЫ

Карціна першая

Ноч. На поплаве паміж лесу і ракі — вялікі яркі агонь. Вакол агню сядзіць моладзь і музыканты. Хлопцы пражуць на агні жытнія каласы, дзяўчаты ўюць з васількоў вянкі і спяваюць:

На святога ІванаДзеўкі зелле капалі,Дзеўкі зелле капалі,Яны яго не зналі.Яны яго не зналі,У татулькі пыталі:— Скажы, татулька, скажы,Ды што гэта за зелле?Ды што гэта за зелле,Чырвонае карэнне?— Гэта, дзеткі, купалле —Дзявоцкае ўмыванне,Дзявоцкае ўмыванне,Хлапецкае каханне.

Люба. Здаецца, вянкоў для ўсіх ужо хопіць.

Яніна. А чаму гэта хлопцы не памагаюць спяваць нам?

Лявон. Вы так суладна зачалі, што мы баяліся, каб песні не сапсаваць вам.

Яніна. Кашы маслам не сапсуеш, а песні — голасам такім, як у цябе.

Надзя. Адась, Міхась, памагайце ўсе!..

Міхась. Адась пець не будзе.

Надзя. Чаму?

Міхась. Таму што ты яго не пахваліла так, як Яніна Лявона.

Адась (да Міхася). Ты вачыма пасі, але язык прыкусі. Мы ж, напрыклад, нічога не кажам пра вашы адносіны з Любай.

Люба. Бо пра нас ужо казаць няма чаго: усё даўно перагаворана. (Запявае.)

Былі ва ўдавы ды тры дачкі:

Усе хлопцы і дзяўчаты падхопліваюць песню.

Адна была тонка, высока,Другая была бела, румяна,А трэцяя — чорна, малая.Тонка, высока — выйшла далёка,Бела, румяна — выйшла за пана,Чорна, малая — за караля.Сталі швагры з’язджаціся,Сталі з караля смяяціся:— Ці табе, кароль, дзевак не было,Чаму не браў белай, румянай,Чаму не браў тонкай, высокай?А нашто ўзяў чорну, малую?— Тонка быліна — выгінастая,Белая рэдзька — чарвівая,Чорная зямелька — ўрадлівая,А малая пчолка — мядлівая.

Надзя. Во, зусім інакш, як басы ўмяшаліся.

Яніна. Вядома.

Люба. Ну, дзяўчаткі, пара да варажбы прыступаць.

Яніна. Правільна, будзем варажыць.

Надзя. Бярыце, хлопцы, па вянку і пойдзем да вады зараз.

Міхась (беручы вянок). Што ж, давайце паварожым, чым жа інакш мы зоймемся?

Адась. Але. У кіно ці ў тэатр у нас жа не сходзіш. (Бярэ вянок.)

Похожие книги

Саломея

Анна Витальевна Малышева, Александр Фомич Вельтман

В романе "Саломея" рассказывается о судьбе героини, которая, столкнувшись с нежелательным браком, решает найти своего избранника самостоятельно. Однако, ее выбор приводит к сложностям и разочарованиям. Главный герой, очарованный красотой Саломеи, вскоре теряет все свои деньги и оказывается в затруднительном положении. Несмотря на трагические события, любовь и стремление к счастью остаются движущей силой героев. Роман наполнен интригами и драматическими поворотами судьбы, но в конечном итоге, любовь помогает героям преодолеть трудности и обрести покой.

Инь и Ян

Борис Акунин, Радж Ларго

В 1882 году в подмосковной усадьбе покойного Сигизмунда Борецкого разворачивается драматическая история любви и научных поисков. Недоучившийся студент Ян Борецкий, одержимый идеей создания противостолбнячного антитоксина, сталкивается с препятствиями и трудностями на пути к своему великому открытию. Его любовь к кузине Инге Борецкой, и стремление к научному прогрессу, переплетаются в сложной и захватывающей истории. Роман Бориса Акунина и Раджа Ларго погружает читателя в атмосферу 19 века, где переплетаются интриги, научные эксперименты и семейные конфликты, раскрывая сложные характеры героев и их стремление к счастью.

Бешеные псы

Джеймс Грейди, Квентин Тарантино

Пятеро пациентов сверхсекретной психиатрической клиники, бывшие шпионы и разведчики, совершают побег, чтобы доказать свою невиновность в убийстве. Роман, наполненный напряженным сюжетом и интригой, от автора "Шести дней Кондора". В основе истории – запутанные события, напряжение и борьба за правду в мире спецслужб. В романе присутствуют яркие персонажи, острые диалоги и погружение в атмосферу напряженного детективного расследования.

Ревизор

Николай Васильевич Гоголь, Олег Александрович Шелонин

В мире, населенном эльфами, оборотнями и другими фантастическими существами, эльф-ревизор оказывается втянутым в сложные политические интриги. Его родня пытается устранить его, а он должен спасти мир от надвигающейся опасности. Смесь фантастики, юмора и драмы. Главный герой, тринадцатый наследник Ирван Первый, сталкивается с трудностями, связанными с его ролью ревизора и сложными семейными отношениями. Он вынужден объединить команду для спасения мира. Сюжет полон неожиданных поворотов и острых конфликтов.