Напісанае застаецца

Напісанае застаецца

Алесь Петрашкевіч

Описание

«Напісанае застаецца» — історична-драматична п'єса, що досліджує життя та діяльність Франциска Скорини, видатного білоруського першодрукаря, гуманіста та культурного діяча. П'єса висвітлює складні стосунки між релігійними і культурними течіями XVI століття, показуючи боротьбу за поширення знань та свободу думки. У поєднанні з елементами дискусійної п'єси, твір занурює читача в атмосферу епохи Відродження, де історичні постаті, такі як Мартін Лютер, складно переплітаються з вигаданими персонажами, створюючи складний і багатогранний образ того часу.

Алесь Петрашкевіч

Напісанае застаецца
Гістарычная драма
Дзейныя асобы

Францыск Скарына.

Мікола Гусоўскі.

Максім Грэк.

Мікалай Капернік.

Томас Мюнцэр.

Юрый Адвернік.

Маргарыта.

Пётр Мсціславец.

Марцін Лютэр.

Мануэла.

Эльза.

Нунцый.

Інквізітар.

Кваліфікатар.

Біскуп.

Сенатар.

Пісар.

Кат.

Iахім, ён жа Джавані, Iаан, Iсаак, Ахмет.

Члены святога судзілішча.

Стражнікі інквізіцыі.

Юнакі пры шпагах.

Дзея першая

I

Пакой вучонага-багаслова. Марцін Лютэр рэпеціруе прамову.

Лютэр (да ўяўнага натоўпу). Здраднікі, вераадступнікі, мяцежнікі, забойцы, рабаўнікі, багахульнікі! Ніводнага д’ябла не засталося ў апраметнай, усе ўсяліліся ў мужыкоў. А таму не час спаць. Час літасці прайшоў. Настаў час мяча і гневу! Іх трэба забіваць, як шалёных сабак!

Уваходзіць маладая манашка.

(Незадаволена.) Ну, што табе, Эльза?

Эльза (нясмела наблізілася да Лютэра). Да вас той самы Іахім, каторы Джавані. (Прытулілася да Лютэра.)

Лютэр (пацалаваўшы Эльзу). Упусці. А як выйдзе, прыходзь…

Эльза выходзіць. Лютэр праводзіць яе ласкавым позіркам. Уваходзіць Iахім у вопратцы манаха, твар пад капюшонам.

(Сурова.) З чым?!

Іахім (адкідае капюшон, з усмешкай). З даносам, пан Лютэр.

Лютэр. Ведаю, што з даносам. На каго?..

Іахім. На Францыска, сына Скарыніна, у навуках вызваленых і лекарстве доктара…

Лютэр (недаверліва). Жартуеш?!

Iахім. Каб я быў жыў!

Лютэр. Хапіў ты высока, ды Прага далёка.

Iахім. Навошта Прага, ваша светласць? Ён тут, у Вітэнбергу, уласнай персонай у маёй карчме.

Лютэр (не верыць сваім вушам). Ты нешта пераблытаў!

Іахім (вымае з-пад палы паперу). Не на тое вы плаціце Іахіму, каб ён блытаў. Чытаю: «…У пятніцу, пятага лістапада, у Падуі, у храме святога Урбана а гадзіне 17-й на скліканай і ў звычайным парадку сабранай святой Калегіі слаўнейшых падуанскіх дактароў мастацтваў і медыцыны па даручэнні найдастойнейшага доктара мастацтваў і медыцыны пана Тадэя Мусаці, віцэ-прыёра вышэйназванай Калегіі, са згоды райцаў указанай Калегіі, ва ўводным слове прыёр сказаў: «Найдастойнейшыя паны дактары! Прычына склікання Вашых дастойнасцей наступная: прыбыў нейкі вельмі вучоны малады чалавек, доктар мастацтваў, бедны, родам з надзвычай далёкіх краёў, магчыма, на чатыры тысячы міляў і больш ад гэтага слаўнага горада, для таго, каб узвялічыць славу і бляск Падуі, а таксама красуючай супольнасці філосафаў гімназіі і святой нашай Калегіі. Ён звярнуўся да Калегіі з просьбай дазволіць яму ў якасці дару і асобай міласці падвергнуцца з ласкі Божай выпрабаванням у галіне медыцыны пры гэтай святой Калегіі…» Экзамен працягваўся два дні, і магістр Францыск з гонарам абараніў сваю навуковую годнасць. Ён публічна абгрунтаваў свае тэзісы, у дыспуце абверг усе аргументы апанентаў і ўсімі наяўнымі прафесарамі і вучонымі Падуі і Вероны, а іх было 24, пры поўнай адсутнасці нязгодных, быў ухвалены і прызнаны прыдатным да лекарскіх навук…» Іахім не пісаў гэта сам. Ён пазычыў паперу ў самога Скарыны. Русіны — даверлівыя дзеці. I гэтыя не вельмі хаваюць, што едуць на Белую Русь.

Лютэр. Чаму ж яны едуць праз Вітэнберг, а не праз Кракаў?

Іахім. Вы не ведаеце русінаў, ваша светласць. Калі яны ўжо едуць ды па справе, то ім і тысяча міль касіня не косіня. Такі народ… Я вам скажу, калі я яшчэ быў праваслаўным і зваўся Іаанам…

Лютэр (перапыняе). Што ж ім трэба ў Вітэнбергу?..

Iахім. Навошта ў Вітэнбергу, калі ім трэба ў Кёнігсбергу. I тое, што ім там трэба, аднаму Іахіму вядома.

Лютэр (нецярпліва). Не таргуйся!

Iахім. Калі ўжо бедны Іахім пра тое дазнаўся, дык толькі для вас, пан прафесар, бо Іахіму таксама трэба жыць…

Лютэр кладзе перад сабой капшук з грашыма.

Іахім думае, што ў Кёнігсбергу Скарыне патрэбны прылады да друкарскага станка і папера. Яны ў сябе да гэтага часу на бяросце пішуць і смешаць свет. Такі ўжо народ з бярозавымі грамацеямі. А Скарына разумны чалавек — ён, як і вы, ваша светласць, робіць кнігі. Каб той быў так здароў, хто не ведае, што кнігі — гэта грошы. I навошта мне былі б іх кнігі, калі б я меў грошы?.. Я вам скажу, калі я яшчэ быў католікам і зваўся Джавані…

Лютэр (перапыняе). Ты занадта многа гаворыш.

Iахім. З кім жа мне яшчэ пагаварыць, калі пасля Папы Рымскага вы, ваша светласць, самы разумны чалавек ва ўсім свеце.

Лютэр (злосна). Пасля Папы?..

Похожие книги

Саломея

Анна Витальевна Малышева, Александр Фомич Вельтман

В романе "Саломея" рассказывается о судьбе героини, которая, столкнувшись с нежелательным браком, решает найти своего избранника самостоятельно. Однако, ее выбор приводит к сложностям и разочарованиям. Главный герой, очарованный красотой Саломеи, вскоре теряет все свои деньги и оказывается в затруднительном положении. Несмотря на трагические события, любовь и стремление к счастью остаются движущей силой героев. Роман наполнен интригами и драматическими поворотами судьбы, но в конечном итоге, любовь помогает героям преодолеть трудности и обрести покой.

Инь и Ян

Борис Акунин, Радж Ларго

В 1882 году в подмосковной усадьбе покойного Сигизмунда Борецкого разворачивается драматическая история любви и научных поисков. Недоучившийся студент Ян Борецкий, одержимый идеей создания противостолбнячного антитоксина, сталкивается с препятствиями и трудностями на пути к своему великому открытию. Его любовь к кузине Инге Борецкой, и стремление к научному прогрессу, переплетаются в сложной и захватывающей истории. Роман Бориса Акунина и Раджа Ларго погружает читателя в атмосферу 19 века, где переплетаются интриги, научные эксперименты и семейные конфликты, раскрывая сложные характеры героев и их стремление к счастью.

Бешеные псы

Джеймс Грейди, Квентин Тарантино

Пятеро пациентов сверхсекретной психиатрической клиники, бывшие шпионы и разведчики, совершают побег, чтобы доказать свою невиновность в убийстве. Роман, наполненный напряженным сюжетом и интригой, от автора "Шести дней Кондора". В основе истории – запутанные события, напряжение и борьба за правду в мире спецслужб. В романе присутствуют яркие персонажи, острые диалоги и погружение в атмосферу напряженного детективного расследования.

Ревизор

Николай Васильевич Гоголь, Олег Александрович Шелонин

В мире, населенном эльфами, оборотнями и другими фантастическими существами, эльф-ревизор оказывается втянутым в сложные политические интриги. Его родня пытается устранить его, а он должен спасти мир от надвигающейся опасности. Смесь фантастики, юмора и драмы. Главный герой, тринадцатый наследник Ирван Первый, сталкивается с трудностями, связанными с его ролью ревизора и сложными семейными отношениями. Он вынужден объединить команду для спасения мира. Сюжет полон неожиданных поворотов и острых конфликтов.