Дажыць да світання
Описание
Повість "Дажити до світанку" Василя Быкова – це глибоке та емоційне зображення життя солдатів на передовій під час Другої світової війни. Розповідь зосереджена на героїзмі та витривалості солдатів, які стикаються з жорстокими умовами війни та випробуваннями. Оповідання показує складні стосунки між солдатами та їхніми командирами, а також внутрішні переживання кожного героя. Витривалість та незламний дух солдатів, які намагаються вижити в екстремальних умовах, є центральною темою твору. Твір написаний з великою емоційною глибиною та реалістичністю, що робить його не тільки цікавим, але й важливим для розуміння трагедії війни.
АПОВЕСЦЬ
Раздзел першы
— Усё. Спрачацца не будзем, стройце людзей! — сказаў Іваноўскі Дзюбіну і выйшаў з-за вугла пуні.
Даўганогі, худы і нязграбны ў сваім белым абвіслым маскхалаце старшына Дзюбін памкнуўся нешта сказаць, але змоўчаў; у снегавым змроку блізкае ночы было відаць, як незадаволена перасмыкнуўся яго цёмны ад сцюжы і ветру, заўчасна зморшчаны твар. Пасля кароценькай паўзы, якая засведчыла яго маўклівую нязгоду з лейтэнантам, старшына рэзка ступіў па ледзьве азначанай у снезе сцяжынцы да старанна прычыненых дзвярэй пуні. Цяпер ужо зачыняць іх не было патрэбы, шырокім размашыстым рухам Дзюбін адкінуў дзверы, і тыя коса загойдаліся на адной завесе.
— Пад’ём! Выхадзі строіцца!
Іваноўскі, стоячы побач, прыслухаўся. Нягучная размова ў пуні адразу заглухла, усё там сціхла, нібы загіпнатызаванае гэтай, па сутнасці, такой звычайнай армейскай камандай, якая цяпер азначала для ўсіх надта многае. Праз імгненне аднак усё там заварушылася, зашамацела, пачуліся галасы, і вось ужо нехта першы выйшаў з дзвярэй на чыстую вечаровую белізну снегу. «Півавараў»,— задумліва адзначыў сабе Іваноўскі, зірнуўшы на белую фігуру байца ў новенькім маскхалаце на фоне цёмнага бярвення сцяны. Аднак лейтэнант тут жа і забыўся пра яго, агорнуты ўласнымі клопатамі і слухаючы гаспадарскія вокрыкі старшыны ў пуні.
— Хутка выходзь! I нічога не забываць: вяртацца не будзем! — глухавата даносіўся праз дзверы заклапочана-буркатлівы голас Дзюбіна.
Старшына відавочна злаваўся, так і не пагадзіўшыся з лейтэнантам, хоць амаль нічым і не выказваў гэтае сваёй нязгоды. Але хай! Злавацца сабе Дзюбін мог колькі хацеў, гэта яго асабістая справа, але пакуль тут камандуе ён, лейтэнант Іваноўскі, яму і рашаць. А ён ужо і рашыў — канчаткова і беспаваротна: пераходзіць перадавую будуць тут і цяпер, таму што колькі можна адкладваць! I так ён чакаў амаль шэсць сутак — было зусім блізка, якіх трыццаць кіламетраў, стала шэсцьдзесят — толькі што мераў па карце; на мясцовасці, вядома, набярэцца і болей. Праўда, у канцы лістапада ноч доўгая, але ўсё ж надта многа ўскладвалася на гэтую адну ноч, каб неразумна губляць такі дарагі цяпер для іх час.
Лейтэнант рашуча ўзяў прыслоненую да сцяны звязку лыж — сваю звязку — і адышоўся са сцежкі ў снег — на тры крокі наперадзе групы. Байцы таропка разбіралі лыжы, нацягвалі на галовы капюшоны; вецер з-за вугла злосна тузаў тонкую бязь маскіровачных халатаў і ляскаў па грудзях даўгімі канцамі завязак. Як Іваноўскі ні выкідваў усё лішняе, грузу набралася занадта, і ўсе дзевяць байцоў выглядалі цяпер нязграбна-няўклюднымі ў сваіх тоўстых ватоўках, абвешаных пад маскхалатамі рэчмяшкамі, гранатнымі сумкамі, падсумкамі і патранташамі. У дадатак да ўсяго яшчэ і лыжы, якія былі пакуль што грувасткім цяжарам, не больш. Але ўсё было трэба, нават неабходна, а лыжы, якія здаваліся цяпер непатрэбнымі, вельмі спатрэбяцца потым, у нямецкім тыле,— на лыжы ў яго была ўся надзея. Гэта менавіта ён прапанаваў там, у штабе, паставіць групу на лыжы, і яго ідэю адразу і ахвотна адобрылі ўсе, ад флегматычнага начальніка аддзела разведкі да прыдзірлівага, строгага начальніка штаба.
Іншая справа, як яе выкарыстаць, гэтую ідэю.
Менавіта гэтая думка болей за іншыя турбавала цяпер лейтэнанта, пакуль ён маўкліва, са стоеным нецярпеннем чакаў пастраення групы. У снежным паўзмроку байцы разбіралі лыжы і, глуха пастукваючы імі, цесна месціліся на вузкай сцяжынцы. Як яны пакажуць сябе на лыжах? Не было часу як след праверыць усіх на лыжні, набліжаліся да перадавой завідна, сагнуўшыся, прабіраліся ў кустоўі. 3 раніцы ён праседзеў на НП камандзіра тутэйшага стралковага батальёна — назіраў за праціўнікам. Увесь дзень з нізкага хмарнага неба сыпаў рэдкі сняжок, падвечар сняжок пагусцеў, і лейтэнант узрадаваўся. Ён ужо выгледзеў увесь маршрут пераходу, запомніў на ім кожную купіну, і тут пайшоў снег,— што можа быць лепш! Але як толькі пачало змяркацца, вецер павярнуў убок, снегапад стаў меншаць і амаль перастаў зусім, толькі рэдзенькія сняжынкі несліся ў сцюдзёным паветры, слепа натыкаючыся на патрэсканыя сцены пуні. Старшына прапанаваў пачакаць пару гадзін, можа завея зноў разгуляецца. У завею яны б управіліся куды як лепш...
— А калі не разгуляецца? — рэзка перапытаў яго Іваноўскі.— Тады што ж? Паўночы — кату пад хвост? Так ці што?
Паўночы траціць не выпадала, увесь іх шлях быў разлічаны менавіта на поўную ноч. Зрэшты, старшыне нельга было адмовіць у памяркоўнасці — калі пераход сарвецца, не спатрэбіцца і самая поўная, самая доўгая ноч.
Похожие книги

Отверженные
Виктор Гюго, гениальный французский писатель, в романе "Отверженные" создает масштабную картину французской жизни начала XIX века. Роман раскрывает сложные судьбы героев, переплетенные неожиданными обстоятельствами. Центральной идеей является путь от зла к добру, моральное совершенствование как средство преобразования жизни. Этот шедевр литературы полон драматизма, интриги и глубокого философского подтекста. Перевод под редакцией Анатолия Корнелиевича Виноградова (1931).

Цветы для Элджернона
«Цветы для Элджернона» — завораживающая история о Чарли Гордоне, простом человеке с ограниченными умственными способностями, который становится участником эксперимента по повышению интеллекта. Роман, написанный Даниэлом Кизом, поднимает сложные вопросы об ответственности ученых за последствия своих экспериментов и о важности человеческих отношений. Произведение, претерпевшее много изданий, посвящено теме ответственности ученого за эксперименты над человеком. История Чарли, его переживания и борьба за самопознание, наполнены глубоким смыслом и трогательной искренностью. Роман исследует не только научные аспекты, но и социальные и психологические проблемы, связанные с интеллектуальными способностями и обществом.

Адская Бездна
В психологическом романе "Адская Бездна" Александра Дюма, действие которого происходит в Германии с 18 мая 1810 по середину мая 1812 года, рассказывается об истории немецкого студенчества и тайного антинаполеоновского общества. Роман, являющийся первой частью дилогии, вместе с "Бог располагает!" образует захватывающее произведение, которое заставит вас задуматься о преступлениях и наказаниях. В нем описывается противостояние героев с бушующей природой и внутренними демонами. Противоречия и конфликты между персонажами, а также их столкновения с окружающим миром, создают драматичную атмосферу. История двух молодых людей, затерянных в бушующей стихии и тайных обществах, полна драматизма и интриги.

1984. Скотный двор
Роман «1984» – мощный антиутопический шедевр, исследующий опасность тоталитаризма. В нем, как и в повести «Скотный двор», Оруэлл мастерски использует аллегорию, показывая, как идеи диктатуры и фашизма могут привести к катастрофическим последствиям. «Скотный двор» – это яркая сатира на человеческие пороки, где животные фермы олицетворяют различные типы людей в тоталитарном обществе. Оба произведения Оруэлла – это глубокий анализ власти, контроля и последствий подавления свободы. Они остаются актуальными и сегодня, заставляя задуматься о природе власти и ответственности личности в обществе.
